Семінар-канферэнцыя па археалогіі Падляшша ў Музеі малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах
Семінар быў прысвечаны памяці беларускага гісторыка і археолага, пачынальніка навуковай археалогіі Падляшша Сяргея Дубінскага.
Artykuł Семінар-канферэнцыя па археалогіі Падляшша ў Музеі малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Музеі малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах прайшоў гістарычны семінар-канферэнцыя на тэму археалогіі Падляшша і Палесся.
Семінар быў прысвечаны памяці беларускага гісторыка і археолага, пачынальніка навуковай археалогіі Падляшша Сяргея Дубінскага.
Пра значнасць яго асобы ў даследванні старажытнасці рэгіёна гаворыць арганізатар семінара, дырэктар Музея ў Студзіводах Дарафей Фіёнік:
– Гэта ўжо другі семінар, прысвечаны памяці Сяргея Дубінскага, які фактычна заснаваў сучасную беларускую археалогію. Таму што ў пачатку 20 стагоддзя беларускіх археолагаў было толькі некалькі. Сярод іх, адзін з такіх археолагаў быў Сяргей Дубінскі. Ён сын Падляшша. Менавіта ён з]яўляецца патронам падляшскай археалогіі.
На канферэнцыі выступілі са сваімі дакладамі беларускія гісторыкі-археолагі – Мікалай Плавінскі, Віталь Сідаровіч і Валер Кобрынец.
Таксама Дарафей Фіёнік прадставіў прысутным апошні нумар гадавіка «Мельніцкі гасцінец», у якім падрабязна распавядаецца пра асобу Сяргея Дубінскага, а таксама прэзентаваў выставу пра яго, якая размешчаная ў дворыку Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.
Цалкам матэрыял:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Семінар-канферэнцыя па археалогіі Падляшша ў Музеі малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.