Прысуд журналісту Яўгену Меркісу: 4 гады пазбаўлення волі
Яўгена Меркіса абвінавацілі ў нібыта “прапагандзе экстрэмісцкай дзейнасці”, а таксама ва ўдзеле ў так званым “экстрэмісцкім фарміраванні”.
Artykuł Прысуд журналісту Яўгену Меркісу: 4 гады пазбаўлення волі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Фінальнае судовае пасяджэнне, на якім суддзя Аляксей Хлышчанкоў агучыў прысуд, прайшло ў адкрытым фармаце. Абвінавачаны меў права на апошняе слова, чым Яўген і скарыстаўся. Паводле інфармацыі “Штодня”, журналіст захоўвае бадзёры настрой і перакананы ў сваёй рацыі.
Нагадаем, Яўгена Меркіса абвінавацілі ў нібыта “прапагандзе экстрэмісцкай дзейнасці”, а таксама ва ўдзеле ў так званым “экстрэмісцкім фарміраванні”. Праваабаронцы прызналі Яўгена палітвязнем. Нядаўна стала вядома, што чацвёра сутак журналіст правёў у карцары. Такімі чынам яго пакаралі за тое, што ён нібыта “не пагаліўся”.
Artykuł Прысуд журналісту Яўгену Меркісу: 4 гады пазбаўлення волі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.