Ціханоўская заклікала кіраўніка АБСЭ «актывізаваць працу» па вызваленьні палітвязьняў і маніторынгу «палітычных» судоў у Беларусі
Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская заклікала дзейнага старшыню Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ), міністра замежных спраў Паўночнай Македоніі Буяра Асмані «актывізаваць працу» АБСЭ па «вызваленьні палітвязьняў і маніторынгу палітычна матываваных судоў» у Беларусі.