Перад увядзеньнем санкцыяў Польшча тройчы прапаноўвала Лукашэнку пагадненьне — той адмовіўся
29 траўня Польшча ўвяла чарговыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі — пасьля таго як Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле прысуд журналісту і дзеячу польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі Андрэю Пачобуту. Як стала вядома, да гэтага Варшава тройчы прапаноўвала Лукашэнку пагадненьне.