Што думаюць беларусы пра вышэйшую адукацыю
Сёлета беларускія ўніверсітэты плануюць прыняць 52 200 студэнтаў, што амаль на тысячу менш, чым летась. Каледжы маюць план на 39 600 навучэнцаў, - паведаміла Міністэрства адукацыі.
Artykuł Што думаюць беларусы пра вышэйшую адукацыю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сёлета беларускія ўніверсітэты плануюць прыняць 52 200 студэнтаў, што амаль на тысячу менш, чым летась. Каледжы маюць план на 39 600 навучэнцаў, – паведаміла Міністэрства адукацыі.
Што датычна бясплатных месцаў у ВНУ, то іх будзе крыху больш за 50% ад усёй колькасці.
Наш карэспандэнт пацікавіўся ў грамадзянаў, ці важна на сённяшні дзень мець вышэйшую адукацыю?
– Увогуле важна, але мне здаецца, больш важным з’яляецца выхаванне.
– Катэгарчна я лічу, што не важна, але кожны сам для сябе вырашае, на што ён варты згодна са сваімі здольнасцямі.
– Абавязкова, кожны чалавек павінен быць адукаваным.
– Важна, таму што чалавек, калі атрымлівае вышэйшую адукацыю, ён развіваецца і да нечага імкнецца, каб дасягнуць нешта ў жыцці і стараецца стварыць больш светлую будучыню для сябе і сваіх дзяцей.
– Усё залежыць, якая адукацыя, ці сапраўдная – вывучаная і заробленая.
– Не важна, сёння якую працу знойдзеш, там і працуеш.
Дарэчы, яшчэ два дні, па 1 чэрвеня магчыма прайсці рэгістрацыю на цэнтралізаванае тэставанне. Першы іспыт будзе 14 чэрвеня па беларускай мове.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Што думаюць беларусы пра вышэйшую адукацыю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.