Скандал на «адзіным экзамэне» і парады тым, хто хоча атрымаць прыстойную адукацыю ў Беларусі
З дарадцай Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях адукацыі і навукі Тацянай Шчытцовай абмяркоўваем, што зрабілася з сыстэмай адукацыі ў Беларусі за 30 гадоў кіраваньня Лукашэнкі, чаму скандал з вынікамі цэнтралізаванага экзамэну — праява сыстэмнага крызісу.