Еўразвяз запусціў праграму стыпендый для рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў і навукоўцаў
Еўрапейскі Звяз аб’явіў конкурс заявак на атрыманне стыпендый на 2023-2025 гады. Мэта праграмы — падтрымаць беларускіх абітурыентаў, студэнтаў, выкладчыкаў, а таксама навукоўцаў, якія зазналі рэпрэсіі пасля падзеяў 2020 году або якія знаходзяцца пад пагрозай рэпрэсій.
-
Фота: Sebastian Gollnow / DPA
Калі спаборнік вучыцца ці плануе паступаць на праграмы бакалаўрыяту або магістратуры ва ўніверсытэты Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы, то ўжо цяпер можна падаць заяўку на стыпэндыю. Ухваленая заяўка дае права на атрыманне стыпэндыі ў памеры 450 еўра на месяц цягам двух акадэмічных гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Еўразвяз запусціў праграму стыпендый для рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў і навукоўцаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
