Начальніка цэху «Гомсельмашу» судзяць за здраду дзяржаве. На прэзыдэнцкіх выбарах ён быў намесьнікам старшыні камісіі
Начальніка цэха гомельскага прадпрыемства «Гомсельмаш» судзяць па артыкуле аб здрадзе дзяржаве (артыкул 356 Крымінальнага кодэксу), расказаў пракурор Гомля Юры Булынка на сустрэчы з працоўнымі «Гомсельмашу».