BYPOL паведаміў, што пасьля праверак на мяжы некаторых беларусаў не пусьцілі ў краіну
Апошнім часам на беларускай мяжы ўсё больш пільна правяраюць людзей, якія ўяжджаюць у краіну. У чалавека могуць папрасіць паказаць тэлефон, адсканаваць замежны від на жыхарства. Некаторых людзей затрымліваюць проста на мяжы, але ёсьць і тыя, каго не ўпускаюць у краіну.