Чаму Лукашэнка ўмяшаўся ў скандал на «цэнтралізаваным экзамэне»? Камэнтар Карбалевіча
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня і камэнтуе апошнія падзеі: скандал на «цэнтралізаваным экзамэне» і яго разьвязаньне, шкадаваньні Лукашэнкі, што Расея не пайшла больш маштабнай вайной на Украіну ў 2014–2015 гадах, эскаляцыю канфлікту паміж Польшчай і Беларусьсю.