У Беластоку зайграў фестываль PODKoffA
Гэта і фотавыстава, і выстава дзіцячых малюнкаў, і тэатральная пастаноўка, як і вялікі гала-канцэрт, усё гэта адбывалася напрацягу дня ў дзеючым чыгуначным дэпо.
Artykuł У Беластоку зайграў фестываль PODKoffA pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беластоку зайграў традыцыйны ўжо фестываль міжнароднай культуры і музыкі PODKoffA. Імпрэза, як і заўсёды, адбывалася на пляцоўках чыгуначнай інфраструктуры Беластока.
Гэта і фотавыстава, і выстава дзіцячых малюнкаў, і тэатральная пастаноўка, як і вялікі гала-канцэрт, усё гэта адбывалася напрацягу дня ў дзеючым чыгуначным дэпо. І гэта традыцыйная адметнасць фестывалю PODKoffA, гаворыць яго арганізатарка – Барбара Кузуб-Самосюк:
– Гэта такое незвычайнае месца для канцэртаў. Звычайна робяць у дамах культуры, оперы, тэатры, а вось у такім месцы рэдка бывае, каб ладзіліся канцэрты. Мы запрашаем розных артыстаў – ад фолку, да року і джазу. На планшэтах можна пабачыць, якія гурты ў нас выступалі за ўсю гісторыю фестывалю, іх багата.
У гэтым годзе на галоўнай сцэне 14-га па ліку фестывалю PODKoffA ў Беластоку зайгралі акрамя, ўласна арганізатараў, фолк-гурта Czeremszyna, гурт Five Stage of Grief з Беластоку i госць фестывалю – Spiety.
Цалкам матэрыял:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Беластоку зайграў фестываль PODKoffA pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.