Фатальны ўзьлёт адной кар’еры, які можна было спыніць. 30 гадоў таму Лукашэнку абралі старшынём антыкарупцыйнай камісіі
30 гадоў таму, адбылася падзея, якой было наканавана самым істотным чынам паўплываць на хаду нацыянальнай гісторыі. 4 чэрвеня 1993 году Вярхоўны Савет зацьвердзіў “антыкарупцыйную камісію” і абраў яе старшыню. З гэтага прызначэньня пачаўся імклівы рух Лукашэнкі да пасады прэзыдэнта.