Палітвязня Андрэя Герасімовіча пасля двух месяцаў у ШІЗА перавялі ў ПКТ
Андрэй Герасімовіч — жыхар Гародні, былы студэнт Гарадзенскага дзяржаўнага. 18 чэрвеня 2021 года яму прысудзілі 2,5 гады калоніі.
Artykuł Палітвязня Андрэя Герасімовіча пасля двух месяцаў у ШІЗА перавялі ў ПКТ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Андрэй Герасімовіч — жыхар Гародні, былы студэнт Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Хлопца абвінавацілі паводле арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) і арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак). Ён прызнаў сябе вінаватым часткова. 18 чэрвеня 2021 года яму прысудзілі 2,5 гады калоніі і ўзялі пад варту ў зале суда.
Тэрмін Герасімовіч адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Па інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя ўстановы ўтрымлівала палітвязня ў ШІЗА больш за 50 сутак запар. Цяпер яго перавялі ў ПКТ тэрмінам на 5 месяцаў. Акрамя гэтага, яго папярэдзілі, што могуць „накінуць” тэрмін паводле новай крымінальнай справы.
Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Андрэй Іванавіч Герасімовіч.
Вясна
Artykuł Палітвязня Андрэя Герасімовіча пасля двух месяцаў у ШІЗА перавялі ў ПКТ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.