5-га чэрвеня – Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай
Пра гістарычную асобу кананізаванай апякункі беларускай зямлі распавядае гісторык, аўтар кнігі “Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час. Яе Крыж” Сяргей Тарасаў.
Artykuł 5-га чэрвеня – Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
5-га чэрвеня адзначаецца Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай, а менавіта 850-годдзе з дня смерці дзяячкі.
Пра гістарычную асобу кананізаванай апякункі беларускай зямлі распавядае гісторык, аўтар кнігі “Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час. Яе Крыж” Сяргей Тарасаў:
– Гэта той цудоўны чалавек, выбітнейшы чалавек, які не толькі стаў нейкім сімвалам, ветразем для беларусаў у ХІІ стагоддзі, але не толькі ў ХІІ стагоддзі, і ў наступных. Гэта, безумоўна, храм, які яна пабудавала, жаночы манастыр, мужчынскі, дарэчы, у Полацку, які яна стварыла. Гэта, безумоўна, знакаміты крыж Лазара Богшы 1161 года, на яе замову зроблены полацкім майстрам.
Паводле Сяргей Тарасава, cлавуты шасціканцовы Крыж-каўчэг Еўфрасінні Полацкай, створаны паводле ейнай ідэі мастрам Лазарам Богшам і страчаны падчас Другой сусветнай вайна, знаходзіцца ў Троіца-Сергіевай Лаўры — найбуйнейшым праваслаўным мужчынскім манастыры Расеі ў Маскоўскай вобласці. Даследчык падкрэслівае неабходнасць вяртання святыні ў Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Тарасава, Вольгі Тарасавай і з адкрытых крыніц
Artykuł 5-га чэрвеня – Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.