Траціна заявак на перавозку грузаў, якія адхіліла Літоўская чыгунка,— беларускія
Кампанія LTG Cargo (уваходзіць у групу дзяржаўнай кампаніі «Літоўскія чыгункі») на мінулым тыдні адхіліла 47 заявак на транспарціроўку грузаў, 17 зь якіх (36,2%) тычыліся экспарту або імпарту прадукцыі ў Беларусь або зь яе.