Фінляндыя абвясьціла пра высылку дзевяці расейскіх дыпляматаў
Супрацоўнікі расейскай амбасады, якія будуць высланыя з краіны, выконвалі разведвальныя функцыі. Іх дзеяньні парушаюць Венскую канвэнцыю аб дыпляматычных зносінах, гаворыцца ў прэс-рэлізе ўраду Фінляндыі.