У палітзьняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай памерла маці
Маці Ларысы Шчыраковай было 80 гадоў. Яна летась цяжка перанесла каранавірус, зьявіліся шматлікія ўскладненьні. Апошнія месяцы яна не рухалася самастойна, была прыкаванай да ложка. Яе даглядаў 88-гадовы муж, тата Ларысы.