Польшча дэпартавала экс-супрацоўніка ФСБ Расеі, які прасіў прытулку
Польшча дэпартавала ў Расею былога супрацоўніка контраразьведвальнага падразьдзяленьня ўпраўленьня ФСБ па Дагестане Эмрана Наўрузбекава, які ўцёк з Расеі ў 2017 годзе, публічна расказаў пра фабрыкацыю ведамствам «тэрарыстычных спраў», а потым папрасіў у польскіх улад палітычнага прытулку.