Незалежнага назіральніка з Гародні асудзілі да двух гадоў калоніі
Да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі інжынера Андрэя Навасельчана.
Artykuł Незалежнага назіральніка з Гародні асудзілі да двух гадоў калоніі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Праваабаронцам стала вядома, што 8 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі інжынера Андрэя Навасельчана.
Вядома, што ён таксама быў незалежным назіральнікам на выбарах-2020. Яго прызналі вінаватым адразу паводле трох артыкулаў:
– абраза прадстаўніка ўлады
– абраза Лукашэнкі
– арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Справу разглядзеў суддзя Уладзімір Пазняк.
Таксама вядома, што Навасельчан мусіць выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды і дзяржпошліну, аднак іх сума невядомая.
Artykuł Незалежнага назіральніка з Гародні асудзілі да двух гадоў калоніі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.