У Гарадзенскім абласным судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу Уладзіміра Гундара
Прысуд па трэцяй крымінальнай справе ў дачыненні да палітвязня пакінулі без зменаў — 20 гадоў калоніі.
Artykuł У Гарадзенскім абласным судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу Уладзіміра Гундара pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Гарадзенскім абласным судзе была разгледжана апеляцыйная скарга палітвязня Уладзіміра Гундара па трэцяй крымінальнай справе за абразу пракуроркі Людмілы Герасіменкі. Але прысуд застаўся без змены, а апеляцыйная скарга без задавальнення.
Іншага ніхто і не чакаў. Але зараз больш турбуе яго здароўе і новае знаходжанне ў карцары:
-У яго са слыхам яшчэ праблемы, патрэбны лекар, а ён у карцары. Адправілі ў карцар за тое, што выходзячы з камеры на прагулку, не назваў сябе па турэмным пратаколе.
У карцар Гундар змешчаны 1 чэрвеня. 10-га тэрмін заканчваецца. Далей палітвязня чакае этап. Агульны тэрмін па ўсіх трох справах, галоўная з якіх – удзел у «групоўцы Аўтуховіча», 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Гарадзенскім абласным судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу Уладзіміра Гундара pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.