Вялікабрытанія абвясціла новы пакет санкцый супраць Беларусі
Санкцыі ўведзены за падтрымку расейскага ваеннага ўваравання ва Украіну.
Artykuł Вялікабрытанія абвясціла новы пакет санкцый супраць Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Вялікабрытанія абвясціла пра новы пакет санкцый супраць уладаў Беларусі за яе падтрымку расейскага ваеннага ўваравання ва Украіну, уключаючы забарону на імпарт і новыя захады, накіраваныя на прадухіленне інтэрнэт-прапаганды, паведамляе Reuters.
Новы пакет прадугледжвае забарону на імпарт золата, цэменту, драўніны і каўчуку з Беларусі і блакаванне экспарту ў Беларусь з Вялікабрытаніі банкнот і машын, а таксама тавараў, тэхналогій і матэрыялаў, якія могуць быць выкарыстаныя для вытворчасці хімічнай і біялягічнай зброі.
Урад Брытаніі таксама будзе прымаць захады па барацьбе з тымі, хто абыходзіць санкцыі.
Artykuł Вялікабрытанія абвясціла новы пакет санкцый супраць Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.