У філосафа Уладзіміра Мацкевіча праблемы са здароўем
Жонка зняволенага філосафа Святлана Мацкевіч распавяла «Народнай Волі» пра навіны ад мужа.
Artykuł У філосафа Уладзіміра Мацкевіча праблемы са здароўем pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Святлана Мацкевіч, жонка філосафа Уладзіміра Мацкевіча, распавяла «Народнай Волі» пра навіны ад мужа.
— Валодзя трымаецца, хаця са здароўем у яго ёсць пэўныя праблемы, — кажа Святлана Мацкевіч. – Не буду нічога канкрэтызаваць, няхай гэта будзе медыцынскай тайнай. Адвакат да мужа наведваецца не вельмі часта, але прынамсі такія візіты не адмяняюцца.
Уладзімір Мацкевіч — беларускі філосаф і метадолаг. Яму выставілі абвінавачанне ў «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Ён быў асуджаны да пяці гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Artykuł У філосафа Уладзіміра Мацкевіча праблемы са здароўем pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.