Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Июнь
2023

Беларус, які пісаў лісты з кіргіскіх стэпаў

0
Беларус, які пісаў лісты з кіргіскіх стэпаў

Імя Адольфа Янушкевіча (1803-1857), якому 9 чэрвеня спаўняецца 220 гадоў з дня нараджэння, належыць да той плеяды беларускіх літаратараў першай паловы ХІХ стагоддзя.

Artykuł Беларус, які пісаў лісты з кіргіскіх стэпаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Імя Адольфа Янушкевіча (1803-1857), якому 9 чэрвеня спаўняецца 220 гадоў з дня нараджэння, належыць да той плеяды беларускіх літаратараў першай паловы ХІХ стагоддзя, якія самым непасрэдным чынам былі звязаны з грамадска-палітычным рухам: Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Адам Чачот, Леанард Ходзька, Юльян Урсын-Нямцэвіч і іншыя асобы. І хаця пры жыцці ні ён сам, ні яго сучаснікі не разглядалі яго дзейнасці як літаратурную, яго «Лісты з кіргізскіх стэпаў» з’яўляюцца на сённяшні дзень каштоўным пісьменніцкім здабыткам.

Адольф-Міхал-Леанард Янушкевіч нарадзіўся ў горадзе Нясвіжы ў сям’і генеральнага рахункавода ўладанняў віленскага ваяводы князя Міхала Радзівіла, які з 1796 года паступіў на службу ва ўладанні князя Дамініка Радзівіла, Міхала Тамашавіча і Тэклі Сакалоўскай. Ён быў старэйшым з 4 сыноў у сям’і і меў яшчэ братоў Яўстаха, Рамуальда і Януарыя і сясцёр Зоф’ю, Юлію і Касільду. Міхал Янушкевіч 26 красавіка 1821 года ў Вільні атрымаў дакумент на права валодання маёнткам Дзягільна Менскага павета. У далейшым было аформлена права спадчыннага валодання гэтым маёнткам, і Дзягільна надоўга стала родавым гняздом сям’і Янушкевічаў. Адольф скончыў тры класы Нясвіжскай дамініканскай школы, пасля чаго выхоўваўся ў сям’і бяздзетнага дзядзькі свайго бацькі ў Падольскай губерні. У 1819–1821 гадах ён вучыўся ў Вінніцкай гімназіі, у 1821–1823 гадах – у Віленскім ўніверсітэце, вядомым сваімі студэнцкімі таварыствамі і вальнадумствам. Да студэнцкага перыяду яго жыцця адносяцца яго першыя творы, напрыклад сентыментальная дума «Мелітон і Эвеліна» (1821), надрукаваная ў «Dzienniku Wilenskim». Пасля гучных універсітэцкіх працэсаў філаматаў і філарэтаў, у 1823 годзе Адольф вярнуўся на Падолле і асеў у Камянцы. Тут ён пачаў кар’еру чыноўніка і паступіў на службу засядальнікам Падольскай палаты цывільнага суда, альбо інакш Другога Дэпартамента Галоўнага Падольскага суда. У 1829 годзе ён пакінуў службу і ў сувязі са складаным станам здароўя выехаў за мяжу. Падарожнічаў па Германіі, Паўднёвай Францыі і Італіі, пасля чаго вярнуўся на Радзіму.

Новы этап у яго жыцці пачаўся ў 1830 годзе, калі на землях былой Рэчы Паспалітай выбухнула нацыянальна-вызваленчае паўстанне. У снежні 1830 годзе Янушкевіч перабіраецца ў Вільню, пасля чаго – у Коўна, адкуль – у сталіцу паўстання Варшаву. Тут ён увайшоў у склад Камітэта Літоўска-Валынскага легіёна, дзе выконваў абавязкі касіра. У сакавіку 1831 года Адольф Янушкевіч атрымаў чын падпаручніка і пасаду ад’ютанта камандзіра коннай часткі гэтага легіёна. У адным з баёў ён атрымаў 7 раненняў і трапіў у палон. На гэтым для яго ўдзел у паўстанні скончыўся. Пасля палону ён быў вывезены ў Вятку, адкуль перавезены ў Кіеў. Рашэннем ваеннага суда першапачаткова быў прысуджаны да смяротнага пакарання, але канфірмацыяй камандуючага Першай арміяй Фабіяна фон Остэн Сакена ад 27 лютага 1832 года яно заменена на ссылку ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. У паўстанні бралі ўдзел таксама двое яго братоў – Яўстах і Рамуальд, якія пасля паражэння адправіліся ў эміграцыю. Яўстах стаў вядомым выдаўцом і літаратарам, Рамуальд – адным з найбольш гарачых прыхільнікаў такога эміграцыйнага паўмістычнага вучэння як тавянізм. Ніводзін з іх больш не вярнуўся на Бацькаўшчыну і не бачыў Адольфа. У 1832 годзе Янушкевіч быў высланы ў Табольск, з чаго пачаўся яго больш чым 20 гадовы этап жыцця ў ссылцы. З 1833 годзе ён жыў у горадзе Ішыме, дзе набыў дом і стварыў бібліятэку для ссыльных. У 1839–1840 гадах Адольф Янушкевіч пераклаў «Гісторыю заваявання Англіі нарманамі» Агюстэна Цьеры. Са жніўня 1841 года жыў у Омску, адкуль у 1846 годзе адправіўся ў экспедыцыю ў Ала-Тулаў. У 1853 годзе атрымаў дазвол і перасяліўся з Омска ў Ніжні Тагіл Пермскай губерні, дзе служыў бібліятэкарам. Толькі ў 1856 годзе ён атрымаў амністыю, паводле якой змог вярнуцца на Радзіму, але ўжо з моцна падарваным здароўем – цяжка хворы на сухоты. Менш чым праз год – 6 чэрвеня 1857 года – наш зямляк памёр у маёнтку маці. Са ссылкі Янушкевіч пісаў маці лісты, дзе апісваў сваё жыццё і свае ўражанні ад тых мясцовасцяў, дзе знаходзіўся. Ужо ў хуткім часе пасля яго смерці гэтыя лісты разам з яго дзённікавымі нататкамі былі перададзены за мяжу і трапілі да яго брата Яўстаха, які ў той час ужо меў сродкі і багаты вопыт для іх выдання. Сумесна з яшчэ адным эмігрантам – ураджэнцам Троцкага павета Феліксам Уратноўскім – ім было выпушчана ў свет аб’ёмнае выданне пад назвай «Жыццё Адольфа Янушкевіча і яго лісты з кіргізскіх стэпаў». Кніга складаецца з некалькіх частак – падрабязнага жыццяпісу Адольфа Янушкевіча на 240 старонак, уласна яго лістоў і дзённіка падарожжа па Сібіры (больш за 330 старонак). На беларускую мову яны былі перакладзены зусім нядаўна. Да гэтага часу кніга застаецца помнікам сасланым з Беларусі удзельнікам нацыянальна-вызваленчага руху, як гэта і задумвалася яе выдаўцамі.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Беларус, які пісаў лісты з кіргіскіх стэпаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Собянин: Объем закупок у малого бизнеса с 2024 года составил почти 227 миллиардов





Москва

«ЯРКО» провела развлекательную программу на фестивале «Крутая песочница»


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин рассказал о новом вольере для снежных барсов в Московском зоопарке



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Игорь Стравинский

Фестиваль «Гений места», посвященный Игорю Стравинскому, откроется в Ораниенбауме 15 июня




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

В Москве вручили премию МУЗ-ТВ — 2024

Резидент «Инсайт Люди» Дмитрий Зубов 12 июня установил мировой рекорд по чеканке мяча в «Лахта Центре»

Баскетболисты пойдут кругами // Единая лига ВТБ пересмотрела формат проведения чемпионата


ATP

Хачанов вылетел с турнира ATP в Хертогенбосхе после первого же матча



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

AHS: повышение температуры воздуха может спровоцировать приступ мигрени



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России