Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Июнь
2023

Алена Маслюкова: На Светлагорскім ЦКК здарыўся ўжо не адзін выбух

0

Выбух на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце, пабудаваным на кітайскі крэдыт, забраў жыцці траіх працоўных. Што здарылася на прадпрыемстве? Чаму жыхары Светлагорска выступалі супраць будаўніцтва завода ад самага пачатку? І ці патрэбны гораду гэтае прадпрыемства?

На гэтыя і іншыя пытанні адказвае праваабаронца са Светлагорска Алена Маслюкова.

РР: Жыхары Светлагорска выступалі супраць будаўніцтва завода беленай цэлюлозы – акурат там, дзе здарыўся на днях выбух.

Алена Маслюкова: Справа ў тым, што на гэтым заводзе здарыўся ўжо не адзін выбух. І не адна сумная навіна прыйшла адтуль. Сапраўды, у 2012 годзе праводзіліся першыя грамадскія слуханні, на якіх жыхары горада выказаліся супраць будаўніцтва завода беленай цэлюлозы. Спасылаючыся менавіта на тое, што Савет міністраў у пачатку 90-х гадоў прыняў пастанову аб забароне расшырэння хімічнай вытворчасці ў Светлагорску праз тое, што вельмі вялікі цяжар шкодных выкідаў прыпадаў на навакольнае асяроддзе і на людзей. І таму светлагорцы спадзяваліся на тое, што яны не будуць мець яшчэ адзін завод. Але ў 2012 годзе падчас першых слуханняў ніхто нават не прыслухаўся да таго, што казалі людзі. Катэгарычна ўсе былі супраць гэтага будаўніцтва. Правялі і другія слуханні праз пэўны час. І ўжо на тыя слуханні прапускалі толькі па спецыяльным спісе людзей. То бок тых, хто павінен быў падняць руку за тое, каб гэты завод будавалі. І  памятаю, як міліцыянты са Светлагорскага РАУСа не прапускалі ў будынак Ларысу Шчыракову. Памятаю, як адбіралі ў яе камеру, цягнулі яе па пыступках. Такімі гвалтоўнымі метадамі не прапускалі незалежную прэсу. І літаральна пасля гэтага прынялі рашэннне, што завод усё ж такі пабудуюць. За месяц жыхарамі, актывістамі Светлагорска было сабрана больш за 10 тысяч подпісаў супраць будаўніцтва. І гэтыя подпісы былі дасланыя ў Савет міністраў, у Адміністрацыю прэзідэнта, у канцэрн Беллесбумпрам.

РР: Выбух, які адбыўся, наколькі можа быць паўтарэнне такой трагедыі?

Алена Маслюкова: Калі ўлетку  2020 года загінуў адзін чалавек на заводзе і вельмі моцна пацярпеў другі супрацоўнік, мы ўжо тады казалі, што ад гэтага завода будуць адныя беды. І не толькі пахі, не толькі шкодныя выкіды, ужо пачалі гінуць людзі. На жаль, нашыя прагнозы спраўджваюцца. Таму што літаральна праз некалькі месяцаў адбыўся выбух у рэзервуары, дзе захоўваюць талавы алей. І там таксама загінуў адзін чалавек. Прайшло два з нечым года і адбываецца яшчэ адзін выбух ужо у іншым цэху. Загінулі тры чалавекі. Аднаго знайсці не могуць. І афіцыйныя СМІ пра гэта маўчаць. І пры гэтым яшчэ чатыры чалавекі атрымалі апёкі рознай цяжкасці.

РР: Што рабіць з гэтым заводам у будучым? Якія варыянты вырашэння праблемы?

Алена Маслюкова: Я не спецыяліст, я не ведаю ў што можна пераабсталяваць гэты завод. Але тое, што ён не павінен працаваць – гэта адназначна. Таму што людзі не павінны аддаваць самае дарагое, што маюць, – сваё жыццё, за памылкі, якія былі зробленыя іншымі людзьмі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Алена Маслюкова: На Светлагорскім ЦКК здарыўся ўжо не адзін выбух pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.







Губернаторы России





Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России