Пра ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі Лукашэнка даведваецца ад Пуціна
9 чэрвеня адбылася чарговая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна — пятая з пачатку году. Гэтым разам галоўнай стала тэма хуткага разьмяшчэньня расейскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі. Пуцін расказаў Лукашэнку, што ў гэтай справе адбываецца на беларускай тэрыторыі.