Беларуска Ірына Шымановіч паднялася на 60 пазіцый у рэйтынгу WTA
Перад стартам адкрытага чэмпіянату Францыі 25-гадовая мінчанка займала 214-е месца, а потым пасля дэбютнага выхаду ў асноўную сетку турніраў серыі "Вялікага шлема" і трапляння ў другі раўнд перамясцілася на 154-ы радок.