Санітарку з Глыбокага пасадзілі на суткі за выяву „Пагоні” у тэлефоне
Суддзя суда Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка 29 траўня пастанавіў арыштаваць Наталлю Міцько на 5 сутак.
Artykuł Санітарку з Глыбокага пасадзілі на суткі за выяву „Пагоні” у тэлефоне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Санітарку глыбоцкай лякарні арыштавалі на 12 сутак за захоўванне ў тэлефоне выявы герба „Пагоня”.
Суддзя суда Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка 29 траўня пастанавіў арыштаваць Наталлю Міцько на 5 сутак за распаўсюд у сацыяльных сетках „экстрэмісцкіх” матэрыялаў і на 7 сутак за пікетаванне ў інтэрнэце.
Прычынай такога пакарання стаў факт выяўлення ў тэлефоне санітаркі выявы „… вершніка на кані са шчытом і мячом (пагоня) на бел-чырвона-белым фоне”.
Дадзеную інфармацыю знайшлі работнікі глыбоцкага РАУС, на падставе якой былі складзеныя два пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, піша „Віцебская Вясна”.
Artykuł Санітарку з Глыбокага пасадзілі на суткі за выяву „Пагоні” у тэлефоне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.