Андрэй Карповіч: Сітуацыя ў Баравой – натуральнае памкненне самастойна арганізоўваць сваё жыццё
У школу ў «Новай Баравой» выстраілася чарга з бацькоў першакласнікаў, якія самастойна склалі спіс па жывой чарзе. Разбірацца прыехалі чыноўнікі і дзяржаўныя СМІ.
Artykuł Андрэй Карповіч: Сітуацыя ў Баравой – натуральнае памкненне самастойна арганізоўваць сваё жыццё pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На выходных у Менску, у школу ў «Новай Баравой» выстраілася чарга з бацькоў першакласнікаў, якія самастойна склалі спіс па жывой чарзе. Разбірацца на месца прыехалі чыноўнікі і дзяржаўныя СМІ, якія адразу ўзгадалі «бчб-мінулае» аднаго з найбольш пратэсных раёнаў менскай сталіцы.
Сітуацыю каментуе прадстаўнік дваравога руху ініцыятывы «ДАР» Андрэй Карповіч:
-Я лічу, што гэта ўвогуле змена свайго дачынення да сваёй ролі ў грамадстве. Гэта не толькі дваровы рух. Калі мы кажам пра паказальныя моманты, то ці памятаем праблему з вадой у Менску, калі людзі арганізаваліся і ўсе паехалі вазіць ваду. Для гэтага ніякага дваровага руху не было патрэбна.Але ўсё гэта часткі аднаго вялікага жадання самастойна арганізоўваць сваё жыццё. І дваровы рух і вось гэтыя моманты – гэта патанцыял для развіцця сапраўднага самакіравання, якога ніколі не было ў Беларусі.
Сітуацыя з запісам у школу ў Баравой не першая ў Беларусі, калі беларусы не баяцца праяўляць актыўтнасць у грамадскім жыцці, калі размова ідзе пра дзяцей. Так пасля шматлікіх скаргаў бацькоў на сістэму падлікаў вынікаў травеньскага цэнтралізаванага тэсціравання, Лукашэнка даручыў Міністэртву адукацыі «зрабіць сістэму больш зразумелай».
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Андрэй Карповіч: Сітуацыя ў Баравой – натуральнае памкненне самастойна арганізоўваць сваё жыццё pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.