У Польшчы і Літве пройдзе Тыдзень супраць катаванняў у Беларусі
Сёлетні Тыдзень супраць катаванняў уключае разнастайныя мерапрыемствы ў самых розных фарматах — спектаклі, перформансы, квізы, кінапрагляды, лекцыі, прэзентацыі справаздач.
Artykuł У Польшчы і Літве пройдзе Тыдзень супраць катаванняў у Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі з 19 па 26 чэрвеня ладзіць Тыдзень супраць катаванняў.
Гэта штогадовы цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня ААН у падтрымку ахвяр катаванняў. Пра мэту Тыдня распавядае адна з яго арганізатараў:
– Калі пра гэта не казаць, то гэта тэма знікае з фокусу ўвагі. Мы намагаемся пра гэта больш размаўляць, каб, па-першае, людзі ведалі ахвяраў катаванняў, ведалі, што яны не засталіся адны. Другое, проста больш людзей у свеце ведала, што адбываецца ў Беларусі. Па-трэцяе, адна з галоўных нашых мэт – гэта прывабіць да гэтага ўвагу, каб людзе ведалі, што ім трэба дакументавацца, трэба захоўваць свае гісторыі, каб у будучыні была магчымасць прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці.
Сёлетні Тыдзень супраць катаванняў уключае разнастайныя мерапрыемствы ў самых розных фарматах — спектаклі, перформансы, квізы, кінапрагляды, лекцыі, прэзентацыі справаздач, у тым ліку факты катавання грамадзян у Савецкім РУУС г. Менска ў жніўні 2020 года. Праграма тыдня ёсць у інтэрнэце.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Польшчы і Літве пройдзе Тыдзень супраць катаванняў у Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.