Першую частку дакладу пра незаконны вываз украінскіх дзяцей у Беларусь перадалі ў Міжнародны крымінальны суд
Першую частку падрыхтаванага дас’е па фактах злачынстваў, зьвязаных зь незаконным перамяшчэньнем украінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі, 12 чэрвеня перадалі пракурору Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе Карыму Хану.