Футбалісты Іспаніі ўпершыню выйгралі Лігу нацый
У вырашальным паядынку за першае месца іспанцы адолелі каманду Харватыі ў серыі пасляматчавых пенальці. Асноўны і дадатковы час завяршыўся ўнічыю 0:0, а пенальці лепш прабілі іспанскія футбалісты - 5:4.