Зьявілася відэа з Залужным у штабе. Пуцін і расейская прапаганда сьцьвярджалі, што ён за мяжой
У акаўнтах галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага ў панядзелак апублікаванае відэа, на якім зафіксаваная яго праца ў штабах, як сьцьвярджаецца, груповак украінскіх войскаў, «якія цяпер выконваюць задачы ў раёнах, дзе ідуць самыя цяжкія баі».