Ігар Палынскі адзначыў свой 30-ы дзень народзінаў сольным канцэртам у Беластоку
Канцэрт праходзіў у двух формах, дзе Ігар Палынскі іграў свае песні сольна і сумесна з іншымі запрошанымі музыкантамі.
Artykuł Ігар Палынскі адзначыў свой 30-ы дзень народзінаў сольным канцэртам у Беластоку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларускі музыка Ігар Палынскі з гурта Sumarok адзначыў свой 30-ы дзень народзінаў вялікім сольным канцэртам у Беластоку.
У клубе-кавярні Duzy pokoj сабраліся сябры, калегі ды проста прыхільнікі творчасці юбіляра. Канцэрт праходзіў у двух формах, дзе Ігар Палынскі іграў свае песні сольна і сумесна з іншымі запрошанымі музыкантамі. Сам юбіляр успрымае свой трыццацігадовы юбілей як дзень народзінаў 19 + 11.
– Мне здаецца, зафіксаваўся ў тым этапе жыцця і мне гэта вельмі падабаецца. Безумоўна, мяняецца вельмі шмат, дадаецца досвед, дадаецца адказнасць, але ўнутраны стан і, напэўна, усведамленне сваёй самасці – яно вось там, калі я максімальна зразумеў, хто я, што для мяне Беларусь, што для мяне музыка, што для мяне людзі, для якіх я спяваю. Гэта давер мне людзі аказалі, яны падарылі мне свой час, яны гэты вечар прысвяцілі мне і маёй музыцы гурта Sumarok. Для мяне гэта вельмі каштоўна.
Ігар Палынскі – музыка гурта Sumarok з Полацку. У 2021 годзе быў вымушаны з’ехаць з Беларусі. Зараз працягвае займацца музычнай і журналістскай дзейнасцю ў Беластоку.
Цалкам матэрыял:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Ігар Палынскі адзначыў свой 30-ы дзень народзінаў сольным канцэртам у Беластоку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.