Пяскоў заявіў, што Прыгожын «сыдзе ў Беларусь»; найміты ПВК пакідаюць Растоў-на-Доне
Найміты ПВК «Вагнэр», якія ў ноч на суботу занялі будынак штаба Паўднёвай ваеннай акругі ў Растове-на-Доне і прылеглую тэрыторыю, вечарам 24 чэрвеня пачалі пакідаць горад. Аб гэтым паведамляюць карэспандэнты СМІ зь месца падзей.