Беларусы Львова пішуць лісты палітвязням
Пра гэта распавёў беларус Юры Дзегцяроў, якія ў ваенны час вырашыў застацца ва Украіне
Artykuł Беларусы Львова пішуць лісты палітвязням pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Актыўна пішуць лісты да беларускіх палітвязняў і намагаюцца дапамагчы ім і іх сем’ям усімі магчымымі спосабамі цяпер беларусы Львова.
Пра гэта распавёў беларус Юры Дзегцяроў, якія ў ваенны час вырашыў застацца ва Украіне. Ён адзначыў, што яго ўласная гісторыя з ліставаннем пачалася яшчэ некалькі гадоў таму:
– Прыйшлося выехаць ва Украіну ў 2021 годзе, дзе я зараз і знаходжуся, там працягваў пісаць. Гэта была такая форма ліст, фотаздымак. То бок мне мае сябры фатаграфавалі лісты, якія прыходзілі на мой беларускі адрас, дасылалі мне, я адказваў. Яшчэ да вайны я адпраўляў у Беларусь, але ўкладаў капэрту ў капэрту.
Беларус Юры Дзегцяроў дадаў, што праз складаную фінансавую сітуацыю беларусы, якія жывуць ва Украіне, могуць дапамагаць беларускім палітвязням пераважна толькі інфармацыйна.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларусы Львова пішуць лісты палітвязням pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.