Суд у Гаазе атрымаў доказы ваенных злачынстваў Лукашэнкі
Павел Латушка знаходзіцца ў Гаазе, ён перадаў у Міжнародны крымінальны суд доказы ваенных злачынстваў, учыненых Лукашэнкам, Мезенцавым, Галаватым, Талаем, Волкавай.
Artykuł Суд у Гаазе атрымаў доказы ваенных злачынстваў Лукашэнкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Павел Латушка знаходзіцца ў Гаазе, ён перадаў у Міжнародны крымінальны суд доказы ваенных злачынстваў, учыненых Лукашэнкам, Мезенцавым, Галаватым, Талаем, Волкавай.
Перададзеныя пракурору Міжнароднага крымінальнага суда матэрыялы сведчаць, што вышэй згаданыя асобы ўчынілі ваенныя злачынствы ў форме незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей з акупіраваных Расеяй тэрыторый у Беларусь.
Матэрыялы, падрыхтаваныя Народным антыкрызісным упраўленнем, змяшчаюць доказы таго, што ў перыяд з верасня 2022 года па цяперашні час вядзецца арганізаваны і сістэматычны вываз украінскіх дзяцей у Беларусь з акупаваных Расеяй украінскіх тэрыторый. Перададзеныя матэрыялы сведчаць пра тое, што Лукашэнка асабіста падпісаў адпаведныя дакументы.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Суд у Гаазе атрымаў доказы ваенных злачынстваў Лукашэнкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.