Наталля Радзіна: Пуцін і Лукашэнка хлусяць наконт Прыгожына
У нашым эфіры пабывала галоўны рэдактар "хартыі 97" Наталля Радзіна. Тэма: Паход Прыгожына на Маскву.
Artykuł Наталля Радзіна: Пуцін і Лукашэнка хлусяць наконт Прыгожына pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У нашым эфіры пабывала галоўны рэдактар „хартыі 97” Наталля Радзіна. Тэма размовы: Паход Прыгожына на Маскву.
РР: Прыгожын і рэгіянальная бяспека. Усе мы сачылі за «паходам на Маскву. Пазней Прыгожын кажа пра тое, што ён не збіраўся зрынаць рэжым Пуціна, а проста паказаць пратэст. Якія думкі ў Вас былі, калі Вы назіралі за гэтымі падзеямі? Гэта акцыя пратэсту ці ўсё-такі імкненне паўплываць на Пуціна.
– Гэта ўвогуле не было падобна на акцыю пратэсту, гэта было вельмі падобна на дзяржаўны пераварот. Я думаю што зараз, постфактум, калі ён не атрымаўся, усе ўдзельнікі гэтага перавароту і сам Прыгожын, і Пуцін, і Лукашэнка проста хлусяць. Я не веру ніводнаму слову нікога з іх. Зараз бачу, што адбываецца спроба неяк выйсці з гэтай сітуацыі, але тое, што адбылося ў Расеі 24 чэрвеня нанесла сакрушальны і вельмі моцны ўдар па рэжыме Пуціна ў Крамлі і ўвесь свет пабачыў, наколькі слабы гэты рэжым, што нават сталіцу Расеі можна было за суткі ўзяць сіламі аднаго ПВК «Вагнер».
РР: Былі паведамленні, што расейскія вайскоўцы пераходзілі на бок вагнераўцаў, і гэта рэальна выглядала, што быццам вельмі проста ўсё ідзе. Настолькі слабая цяпер расейская палітычная сістэма. Хто вінаваты ў гэтым, Шайгу?
– Думаю справа не толькі ў Шайгу, толькі ў самым Пуціне і яго сістэме – відавочна, што большасць насельніцтва Расеі падтрымлівала Прыгожына і падтрымлівае зараз – гэта вельмі папулярная фігура цяпер у Расеі. Таксама вядома, што вялікая колькасць людзей незадаволеная той вайной, якую Расея вядзе сёння супраць Украіны ўжо больш за год, і тымі вялікімі стратамі, якія нясе расейская армія. Гэта была дэманстрацыя расколу эліт у самой Расеі. Вы маеце рацыю, калі кажаце што армія таксама не ўмешвался ў гэтую сітуацыю, не было ніякага моцнага супрацьдзеяння, і калі б Прыгожын пайшоў бы да канца ў той сітуацыі, ён мог бы перамагчы.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Наталля Радзіна: Пуцін і Лукашэнка хлусяць наконт Прыгожына pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.