У Францыі працягваюцца беспарадкі пасьля таго, як паліцыя застрэліла падлетка
У Парыжы і яго прыгарадах, а таксама ў некаторых іншых гарадах Францыі ў ноч на чацьвер працягнуліся беспарадкі, якія ўспыхнулі суткамі раней, пасьля таго як паліцыянт застрэліў 17-гадовага аўтамабіліста.