Фелікс Аксёнцаў выдаў кнігу з тэкстамі песень, якія ён напісаў для „Уліса” і „Крамы”
У зборніку, які выйшаў у праскім выдавецтве «Вясна», сабраныя больш за 50 тэкстаў песень паэта.
Artykuł Фелікс Аксёнцаў выдаў кнігу з тэкстамі песень, якія ён напісаў для „Уліса” і „Крамы” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Фелікс Аксёнцаў – аўтар тэкстаў песень легендарных беларускіх рок-гуртоў ULIS, «Крама», «Бонда» – выдаў кнігу «Марнатраўны сын». У зборніку, які выйшаў у праскім выдавецтве «Вясна», сабраныя больш за 50 тэкстаў песень паэта.
У кнізе таксама шмат гістарычных фотаздымкаў музыкаў, і нават ёсць QR коды, каб паслухаць альбомы.
Прадмову да кнігі напісаў перакладчык Ян Максімюк, удзельнік і сведка, як кажа сам аўтар кнігі, «дзіўных падзей на мяжы 1980-1990-х». Менавіта Максімюк прычыніўся да выхаду альбома гурта ULIS «Краіна Доўгай Белай Хмары» на вініле ў Польшчы на фірме Polskie Nagrania.
Гэта дзевятнаццатая кніга, выдадзеная гэтым незалежным выдавецтвам. Рэдактарам выдавецтва з’яўляецца беларускі перакладчык і журналіст Сяргей Шупа.
«Пакуль што так: кнігі ўжо едуць у Варшаву, дзе трапяць на паліцы віртуальнай «Кнігаўкі» на партале allegro.pl., – распавядае пра тое, дзе можна набыць выданне, «Вясна». – Так што чытачам у Польшчы і суседніх краін трэба пачакаць які тыдзень».
Фелікс Аксёнцаў – аўтар тэкстаў да культавых альбомаў ULISa – «Чужаніца», «Краіна Доўгай Белай Хмары», «Танцы на даху»; гурта «Крама» – «Зацьменны блюз». З 1996 года жыве ў Ванкуверы (Канада).
Artykuł Фелікс Аксёнцаў выдаў кнігу з тэкстамі песень, якія ён напісаў для „Уліса” і „Крамы” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.