II ГУЛЬНІ КРАІН СНД. ВЫНІКІ ДНЯ 5 ЖНІЎНЯ
Першае золата для гаспадароў Гульняў заваявалі беларускія грацыі, якія выйгралі групавыя практыкаванні. Лідар зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы бронзавы прызёр такійскай Алімпіяды Аліна Гарнасько стала сярэбраным прызёрам у індывідуальным мнагабор'і. У камандным турніры беларускі таксама сталі другімі.