Беларус Ілья Карэба перамог у бар'ерным бегу на 60 м на ІІ Гульнях краін СНД
Беларускія спартсмены заваявалі ў гэтым відзе золата і бронзу: хутчэй за іншых з дыстанцыяй справіўся Ілья Карэба (8,4 сек), трэцім фінішаваў Станіслаў Сцямасаў (8,85 сек). Паміж двума беларусамі ўклініўся Максім Антонаў з Расіі.