Беларускі цяжкаатлет Павел Хадасевіч стаў чэмпіёнам ІІ Гульняў краін СНД
Сярэбраны прызёр ЧС-2018 сёння выйграў спаборніцтвы ў вагавой катэгорыі 96 кг з вынікам 375 кг (рывок - 170 кг, штуршок - 205 кг). Серабро заваяваў чэмпіён Расіі Георгій Кесаеў - 371 кг (166+205), бронзавым прызёрам стаў Сунаціла Усараў з Узбекістана - 368 кг (171+197).