Беларусы Андрэй Літвіновіч і Уладзіслава Траццякова выйгралі па бронзе ў бегу на 600 м на II Гульнях краін СНД
Праграму заключнага дня спаборніцтваў на стадыёне "Дынама" адкрылі фінальныя старты на дыстанцыі 600 м у юнакоў і дзяўчат. У вырашальным забегу сярод юнакоў трэцім фінішаваў наш Андрэй Літвіновіч, апярэдзіць беларуса здолелі расіянін Мікіта Папоў і Дзмітрый Спаскі з Казахстана. Усяго на дарожку выйшлі 12 спартсменаў.