Глядзець праграмы будзе камфортней
Белсат TV праз спадарожнік пераходзіць на сігнал у якасці HD.
Artykuł Глядзець праграмы будзе камфортней pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Глядзець праграмы будзе камфортней. Белсат TV праз спадарожнік пераходзіць на сігнал у якасці HD. Такія навіны ў нашых калег з незалежнага тэлебачання. Тэлеканал пастаянна развіваецца, кажуць у кампаніі. Пераход стандарту спадарожнікавага вяшчання да HD – гэта яшчэ адзін важны этап у рэалізацыі планаў.
І хоць былі некаторыя складанасці і гэта даражэй каштавала – рэдакцыя вырашыла ўсе пытанні, кажа намеснік дырэктара тэлеканала “Белсат” Аляксей Дзікавіцкі:
– Але мы зрабілі гэта і цешымся. Спадзяюся, што тыя, хто глядзяць на Ютубе, у нас даўно там HD. Тыя, хто глядзяць нас па спадарожніку, глядзяць на лецішчах, бо там маюць антэны ў гэты летні перыяд. Цешуся, што так адбылося і што нашы гледачы будуць мець магчымасць, хто глядзіць праз спадарожнік, у лепшай якасці, бо гэта таксама ва Украіне, у частцы Расеі і гэтак далей.
11 жніўня, сігнал „Белсата” праз спадарожнік пяройдзе ў якасць HD. Што важна, тэхнічныя параметры вяшчання застануцца без зменаў, рабіць нічога не трэба, проста тэлегледачы ўбачаць лепшую карцінку.
Падрабязней пра падзеі тэлеканала Аляксей Дзікавіцкі раскажа сёння ў праекце “Месца для прэсы” а 21.30 паводле беларускага часу, у Польшчы на гадзіну раней.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Глядзець праграмы будзе камфортней pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.