Наталля Крук, якая адмовілася размаўляць з Азаронкам, цяпер знаходзіцца за кратамі
Прапагандыст зачытваў каментары ў сацыяльных сетках, сцвярджаючы, што іх пакідала яго суразмоўца. Але жанчына моўчкі глядзела на яго, а на пытанні не адказвала.
Artykuł Наталля Крук, якая адмовілася размаўляць з Азаронкам, цяпер знаходзіцца за кратамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларуска Наталля Крук, што адмовілася размаўляць з прапагандыстам Рыгорам Азаронкам, цяпер знаходзіцца за кратамі.
Жанчына нядаўна вярнулася з Польшчы. Раней 38-гадовая Наталля Крук адмовілася размаўляць з Азаронкам, калі той прыйшоў браць “пакаяльнае інтэрв’ю”.
Прапагандыст зачытваў каментары ў сацыяльных сетках, сцвярджаючы, што іх пакідала яго суразмоўца. Але жанчына моўчкі глядзела на яго, а на пытанні не адказвала.
Відэа з ёй з’явілася, як пішуць у ГУБАЗіК, пасля размовы “са звычайным беларускім операм”. На ім дзяўчына кажа, што там, дзе яна знаходзіцца, цяжка “і маральна, і фізічна”.
Artykuł Наталля Крук, якая адмовілася размаўляць з Азаронкам, цяпер знаходзіцца за кратамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.