Мікраэлектроніка і медыцына. НАН Беларусі і Томская вобласць вызначылі напрамкі супрацоўніцтва
"Мы рыхтуем сумесныя праграмы з Томскай вобласцю, дзе галоўную ролю будзе адыгрываць Томскі дзяржаўны ўніверсітэт сістэм кіравання і радыёэлектронікі і Інстытут фізікі НАН. У цэлым у нас шмат кропак для супрацоўніцтва. І мы будзем іх развіваць, дзяліцца вопытам", - падкрэсліў першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН.