Памёр пісьменнік Віктар Карамазаў
Ён належаў да так званага філалагічнага пакалення — дзяцей вайны, чыё юнацтва прыйшлося на гады «адлігі».
Artykuł Памёр пісьменнік Віктар Карамазаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Віктар Карамазаў нарадзіўся ў 1934 годзе ў Чэрыкаве на Магілёўшчыне. У часы ІІ сусветнай вайны сям’я жыла ў Чувашыі, Татарстане, Ульянаўскай вобласці, пасля вайны вярнулася ў Беларусь і пасялілася ў Крычаве.
Ён належаў да так званага філалагічнага пакалення — дзяцей вайны, чыё юнацтва прыйшлося на гады «адлігі».
Працаваў карэспандэнтам у газеце «Магілёўская праўда», літаратурным супрацоўнікам у «Звяздзе» і «Літаратуры і мастацтве». Быў загадчыкам аддзелу публіцыстыкі часопіса «Полымя» і дарадцам у Саюзе пісьменнікаў БССР.
Вядомы творамі Карамазава ёсць «Падранак» (1968), «Па талым снезе» (1973), «Спіраль» (1974), «Дзень Барыса і Глеба» (1981), зборнік выбранай прозы «Дзяльба кабанчыка» (1988), аповесці «Краем белага шляху» (1984), «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991), «З вясною ў адным вагоне» (2002), раманы «Пушча» (1979) і «Бежанцы» (1990). Кніга публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе…» (1989). У школьную праграму ўключана яго апавяданне «Дзяльба кабанчыка».
Напісаў аповесць «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991) пра мастака Бялыніцкага-Бірулю. У аповесці «Краем белага шляху» (1992) раскрываецца тэма Чарнобыльскай трагедыі. У пісьменніка выйшлі некалькі кніг, прысвечаных жыццю і творчасці шэрагу беларускіх і расейскіх мастакоў, сярод якіх Жукоўскі, Вашчанка, Бархаткоў, Неўраў.
Аўтар сцэнароў мастацкага тэлевізійнага фільму «Зялёныя фрэгаты» (пастаўлены ў 1974) і шэрагу дакументальных кінастужак.
Віктар Кармазаў не дажыў усяго год да свайго 90-годдзя.
Artykuł Памёр пісьменнік Віктар Карамазаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.