Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Август
2023

Вельмі важная дата ў найноўшай гісторыі – 16 жніўня

0
Вельмі важная дата ў найноўшай гісторыі – 16 жніўня

16 жніўня 2020 году, магчыма, самая значная падзея ў беларускай гісторыі ад дня абвяшчэння Беларускай народнай Рэспублікі ў 1918 годзе. Упершыню на вуліцы з пратэстам выйшла абсалютна ўся краіна пад нацыянальнымі сімволікай і лозунгамі.

Artykuł Вельмі важная дата ў найноўшай гісторыі – 16 жніўня pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

16 жніўня 2020 году, магчыма, самая значная падзея ў беларускай гісторыі ад дня абвяшчэння Беларускай народнай Рэспублікі ў 1918 годзе. Упершыню на вуліцы з пратэстам выйшла абсалютна ўся краіна. Пад нацыянальнымі сімволікай і лозунгамі. Не толькі вялікія гарады і мястэчкі, а дзе-нідзе нават вёскі.

Беспрэцэдэнтнай грамадзянскай мабілізацыяй назвалі палітолагі дзень 16 жніўня, а таксама наступныя масавыя выхады беларусаў у 2020 годзе. У Еўропе падобнага не было з часоў парыжскіх пратэстаў 1968 году.

Для разумення агульнай карціны нагадаю пастулат з сацыялогіі. Там колькасць людзей, якія выйшлі з пратэстам памнажаецца на прыблізную колькасць тых, хто спачувае пратэстоўцам. У дэмакратычных краінах звычайна бяруць каэфіцыент лічбы дзесяць. Выйшла сто тысяч? Значыць разам усіх мільён.

16 жніўня толькі ў Менску выйшла каля двухсот тысяч, а па ўсёй Беларусі не менш за трыста тысяч. То бок тры мільёны з шасці з лішкам мільёны дарослага насельніцтва?

Для дыктатур каэфіцыент даецца больш за дзесяць. Не забывайце, што ўжо былі першыя забітыя пратэстоўцы, і было вядома пра катаванні зняволеных на дзясяткі тысяч. І ўсё роўна выходзілі, выходзілі і выходзілі.

Гэта Рэвалюцыя Духу ў маім разуменні.

Я асабіста сваіх суайчыннікаў параўноўваў з першахрысціянамі, якія ведалі, што ідуць, гледзячы смерці ў твар.

За мяжой, нават у суседзяў, столькі разоў чулі з кніжак і кіно слова «дыктатура», што ўжо не да канца разумеюць сэнс.

І што беларуская дыктатура шкодзіць не толькі беларусам, а ўяўляе з сябе пагрозу мінімум для Еўропы.

Падобная трагічная недаацэнка сітуацыі адбылася ў 2014 годзе, калі трэба было ратаваць Украіну ад расейскай акупацыі.

Усё, што робіць Крэмль, а пры ім лукашэнкаўскі рэжым, было, ёсць і будзе пагрозай для ўсяго вольнага свету.

16 жніўня 2020 году ў мяне было зусім кволая надзея, што лукашэнкаўскія служкі ў пагонах дзесьці трэснуць, і хтосьці са зброяй у руках пяройдзе на бок грамадзянаў. Калі праз пару тыдняў сталася зразумелым, што сілавікі хоць і ўцяклі з менскіх вуліц, але развароту супраць рэжыму не будзе.

Беларусаў кінулі сам на сам, спадзеючыся дамовіцца з Лукашэнкам, як гэта бывала і раней. А пазней 24 лютага 2022 году свет дазнаўся, што Лукашэнка прапусціў праз тэрыторыю Беларусі расейскую армію ўварвання.

16 жніўня – добры напамін пра тое, што большасць беларусаў за свабоду.

Так, беларусы псіхалагічна не былі гатовыя да гвалту. Так, былі шакаваныя. Але прашу памятаць, што не гледзячы на жахі тэрору пратэсты трывалі ажно да Новага Году, то бок больш за чатыры месяцы.

Патэнцыял застаецца.

Жыве!

Севярын Квяткоўскі, Беларускае Радыё Рацыя.

Artykuł Вельмі важная дата ў найноўшай гісторыі – 16 жніўня pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Собянин: В Москве создана самая маленькая схема метро в мире





Москва

Периоды похолодания в июне спрогнозировали россиянам


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: В Москве создана самая маленькая схема метро в мире



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Виктор Цой

Гагарина о конфликте из-за песни Цоя: "Я пострадавшая"




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Первое историческое ралли в Москве 2 июня 2024

Неделя легкой атлетики пройдет в Москве

ФК «Зенит» представил стартовый состав на суперфинал Кубка России в Москве


Ролан Гаррос

Теннисистка из Пятигорска вышла в четвёртый круг турнира Большого шлема



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

В столице первый день лета 2024 году установил температурный рекорд



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России