„Новая Беларусь“ расказала, куды пойдуць сабраныя з падаткаў беларусаў грошы
Беларусы, якія пражываюць у Літве і Польшчы, пры падачы падатковай дэкларацыі мелі магчымасць пералічыць працэнт платформе.
Artykuł „Новая Беларусь“ расказала, куды пойдуць сабраныя з падаткаў беларусаў грошы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Платформа „Новая Беларусь“ апублікавала вынікі пілотнага праекта па лічбавым самакіраванні і расказала, куды пойдуць сродкі, сабраныя беларусамі Літвы і Польшчы.
Беларусы, якія пражываюць у Літве і Польшчы, пры падачы падатковай дэкларацыі мелі магчымасць пералічыць працэнт платформе. Сабраныя сродкі прызначаюцца для праектаў, абраных на галасаванні.
Беларусы Польшчы выбралі праект па стварэнні англамоўнага партала па гісторыі Беларусі. Беларусы Літвы прагаласавалі за беларускую бібліятэку.
У праекце ўзялі ўдзел 265 чалавек (164 у Польшчы і 101 у Літве). Было сабрана больш за 23 тысячы еўра (8900 у Польшчы і 14 449 у Літве).
Artykuł „Новая Беларусь“ расказала, куды пойдуць сабраныя з падаткаў беларусаў грошы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.