Польшча купіць у ЗША верталёты Apache на суму 12 мільярдаў даляраў
Урад ЗША ўхваліў угоду з Польшчай на пастаўку ёй баявых верталётаў AH-64E Apache, боепрыпасаў да іх і навучаньне польскіх лётчыкаў. Аб гэтым заявілі ў Пэнтагоне. Агульная сума ўгоды — 12 мільярдаў даляраў.